http://www.kalegium.org     e-mail: kalegium#brest.by    

 

Дзень беларускай і шведскай паэзіі ў Пінску

Мерапрыемства адбылось 3 чэрвеня!  
Арганізатары:
Аддзяленне Пасольства Швецыі ў Мінску
Шведскі Інстытут, Стакгольм
Аддзел культуры пінскага гарвыканкама
Аддзел адукацыі пінскага гарвыканкама

Госці на Вечары паэзіі ў Пінску 3. 06. 2006


 Паэтычныя чытанні ў Пінску адбылісь ужо ў пяты раз! Прыемна, што такая цікавая справа становіцца традыцыйнай. Праграма вечара складалася з двух частак:

Частка 1. Кубак юнацкай паэзіі
Частка 2. Літаратурныя чытанні з удзелам шведскіх і беларускіх літаратараў
Вялі вечарыну Наста Гулак і Павел Ляхновіч.
 У перапынку гасцей чакала музычная паўза з удзелам групы “Red Cat” і ў файе перад залай выстава маладых мастакоў з Мінску "Удвох".

У  Кубке  юнацкай паэзіі  прынялі ўдзел 24 маладыя паэткі з Пінску. Перамагла Наста Глушко з гімназіі №1, Пінск .


Для гасцей Вечара выступалі:

Оса Марыя Крафт (Швецыя)
Аляксандра Крунквіст (Швецыя)
Ганна Кісліцына (Беларусь)
Маладыя паэты Марыя Мартысевіч і Ціхан Чэрнякевіч (Беларусь)
Уладзімір Арлоў (Беларусь)
Рыгор Барадулін (Беларусь)
 На жаль, вядомы  шведскі пісменнік міжнародны сакратар Шведскага Саюза Пісьменьнікаў Хокан Бравінгер не здолеў прыехаць. Яго творы ў перакладзе чытала актрыса Купалаўскага тэатра Алена Іваннікава.

Выступы літаратараў з Швецыі і Беларусі стварылі на Вечары цёплую, сяброўскую атмасферу.

Узнагароджванне пераможцаў Кубка Юнацкай паэзіі

Чарга за аўтографамі  да дзядзькі Рыгора

 

Надзея Сярэдзіч, мастачка з Мінску, прапануе гасцям паглядзець выставу "Удвох"

 

 

Фота: Таццяны Ганжуравай