15 лютага 2019 года майстар-клас па вырабу экасумак ТОРБА-ШОЎ

15 лютага 2019 года у межах цыкла навучальных мерапрыемстваў I WILL LEARN IT IN ONE DAY адбыўся майстар-клас па вырабу экасумак ТОРБА-ШОЎ, які правялі Аляксандра Кульбіцкая і Кацярына Арчакова з Мінска.

🌿 На майстар-класе было шматлюдна, весела і надзвычайна прыгожа:) Вядучыя распавядалі пра свой досвед экалагічнага ўспрымання штодзённасці.

Абмяркоўваліся экалагічныя стратэгіі, у аснове якіх ляжыць не цэнтралізаванае дзяржаўнае кіраванне, а падыход, заснаваны на ўнёску ў разумнае прыродакарыстанне кожнага простага чалавека. Студэнты ПалесДУ на семінары задавалі сур’ёзныя і цікавыя пытанні. Атрымаўся ў поўным сэнсе слова творчы дыялог. Экалагічная торба, пашытая ўласнымі рукамі, спадзяемся заменіць халодны аднаразовы пластык. Дзякуем усім вядучым і ўсім удзельнікам!

 

 

 

 

 


Глядзі падрабяна тут.