Об организации

У 1999 годзе у Пінску група актыўных і творчых людзей
аб’ядналася ў грамадскую арганізацыю “Калегіум”. Выбар такой назвы глыбока сімвалічны.

Па-першае, калегіум езуітаў, помнік архітектуры XVII ст. у гістарычным цэнтры Пінска, з’яўляецца візітнай карткай нашага і ўсяго Палесся.

Па-другое, калегіум гэта навучальная ўстанова, асяродак асветы і культуры сярэднявечнай Беларусі. Зараз як знак пераемнасці культурнай традыцыі ў сценах старажытнага будынка месцяцца музей, галерэя жывапісу і харэаграфічная школа.

Па-трэцяе, заснавальнікі нашай грамадскай арганізацыі з’яўляюцца калегамі-аднадумцамі, якія робяць супольную карысную працу.

Такім чынам, вымаўляючы “Калегіум”, мы маем на ўвазе родны Пінск, культуру і асвету, а таксама супрацоўніцтва.